Беларуская Служба

Радыяцыйнае становішча на сяльгасземлях Беларусі значна палепшылася

26.04.2020 13:23
Рлошча сяльгасзямель, забруджаных цэзіем-137, скарацілася амаль на 590 тысяч га., кажуць чыноўнікі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Ulrike Leone from Pixabay/CC0

Пра радыяцыйнае становішча на сяльгасземлях Беларусі паведаміла БелТА прэс-сакратар Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Кацішэўская.

«Прайшло ўжо 34 гады пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і гэта тэрмін немалы, але ў той жа час і зусім невялікі, калі гаворка ідзе пра радыяцыю. За пасляаварыйны перыяд радыяцыйнае становішча на сельскагаспадарчых землях краіны значна палепшылася. Так, па стане на 1 студзеня 2020 года плошча сяльгасзямель, забруджаных цэзіем-137, скарацілася амаль на 590 тысяч га і складае 11,5 % ад усіх сельскагаспадарчых зямель Беларусі, стронцыем-90 – 282 тысяч га, або 3,8% », – паведаміла прадстаўнік ведамства.

Паводле дадзеных чыноўніка, маніторынгавыя назіранні паказалі, што за пасляаварыйны перыяд у Беларусі пераход цэзія-137 з глебы ў сельскагаспадарчую прадукцыю значна знізіўся. «Каля паловы гэтага зніжэння абумоўлена правядзеннем ахоўных мер, іншая палова прыпадае на прыродныя фактары распаду і фіксацыі глебай цэзія-137», – адзначыла прэс-сакратар.

юл